Інтэлектуальна-пазнавальная гульня
«Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»
17 верасня 2016 года ў нашай школе прайшла цікавая гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, у якой прынялі ўдзел вучні 5 і 7 класа. Кіраўнік – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Граблюк Алена Майсееўна. Спаборнічалі дзве каманды – “Продкі “ і “Нашчадкі”. Удзельнікі гульні прадэманстравалі свае веды ў чатырох намінацыях:
- “Дзяржава і яе сімвалы”
- “Зямля пад белымі крыламі”
- “У свеце народных традыцый”
- “Крок у будучае”
Пераможцай стала каманда “Продкі”, якая набрала 300 балаў, каманда “Нашчадкі” – 270 балаў. Вучні папоўнілі свае веды па гісторыі нашай краіны.
Вераніка Семашкевіч,
вучаніца 5 класа