Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Гісторыя – гэта тое, што нас аб’ядноўвае

01.04.2016

Гісторыя – гэта тое, што нас аб’ядноўвае

Не так даўно мы разам са сваёй настаўніцай гісторыі Калтовіч Ж.М. працавалі над праектам “Побыт насельніцтва БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гады”. Хочацца падзяліцца сваімі ўражаннямі аб гэтым.

Кожны з нас пагутарыў са сваімі бацькамі, бабулямі, дзядулямі, аднасяльчанамі пра тыя часы. Цікавым было для нас заданне сабраць віртуальную калекцыю прадметаў быту вывучаемага перыяду. Гэта фотаздымкі прадметаў мэблі, прылад працы, адзення, ёлачных цацак, узнагарод, бытавых электрапрыбораў…Здавалася, усё вельмі проста і звычайна: рэчы, якія акружалі чалавека ў паўсядзённым жыцці. А на самай справе як шмат яны нам “расказалі”. Гэта быў час, калі ў жыццё людзей толькі пачыналі ўваходзіць першыя тэлевізары, магнітафоны, пральныя машыны, фотаапараты. Дазволіць купіць сабе ўсё гэта мог далёка не кожны. Праз прадметы быту мы прасачылі, як развівалася навукова – тэхнічная думка чалавека, як у выніку гэтага развіваліся прылады працы і паляпшаўся ўзровень жыцця людзей. Нашы бабулі мылі бялізну з дапамогай спецыяльнай дошкі, а цяпер гэта робяць пральныя машыны, на змену ручной піле прыйшла бензапіла, кухонную тарку, якой даводзілася нашым мамам карыстацца на кухні амаль штодзень, замяніў куханны камбайн.

Тагачасная мода! Са старых фотаздымкаў на нас глядзяць жанчыны ў прыгожых сукенках з сітцу, паркалю, крэпдэшыну. Мы даведаліся, што вельмі часта яны шылі сабе сукенкі сваімі рукамі.

А як аддана людзі працавалі! Да гэтага часу у сямейным архіве нашай аднакласніцы Няборскай Марыі захоўваюцца граматы і медалі за выдатную працу яе бабулі і дзядулі, а таксама яе бацькі Няборскага У.У., які працягнуў справу сваёй сям’і – стаў механізатарам. Наш аднасяльчанін, былы начальнік мясцовага паштовага аддзялення, Сергіеня М.А. паказаў нам каштоўную ўзнагароду за сваю выдатную працу- пяцітомнае выданне “Воспоминания о В.И. Ленине” з аўтографам знакамітага беларускага драматурга Андрэя Макаёнка.

Калі мы абменьваліся ўражаннямі ад работы над праектам, прыйшлі да агульнай думкі: тое, што мы рабілі, было важна для нашых родных і блізкіх. Бо гэта ўвага да іх часу, часу маладосці, надзей і расчараванняў. Гэта важна і для нас, бо гісторыя – гэта тое што нас аб’ядноўвае.

Абрагімовіч Юлія, вучаніца 11 класа

Новазелянкоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть