Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Бацькоўскі сход (5 клас)

15.11.2016

15 лістапада 2016 года ў 5 класе адбыўся бацькоўскі сход на тэму “Сямейны клімат”. За тыдзень да сходу ўсе бацькі атрымалі запрашэнні, у якіх адлюстраваны быў парадак дня.

Да сходу вучні класа падрыхтавалі выхаваўчую гадзіну “Звычкі добрыя і дрэнныя” .Цудоўна выступілі вучні ў ролевай  гульні  “Умей сказаць “не”. У ролі Кашчэя выступіў Канапелька Арсеній, а ролю Бабы Ягі сыграла Бандаровіч Вікторыя. Класны кіраўнік Граблюк Алена Майсееўна правяла тэст “Ці зможаш ты ўстаяць”. Кожны вучань для сябе зрабіў вывад, над чым трэба папрацаваць, каб выхаваць добрыя звычкі.

Вучні пабывалі ў казачных гарадах Працы, Спорту, Кніг, Музыкі, Прыроды, Гігіены і даведаліся. як цудоўна жывецца там людзям . Кожнаму вучню дадзена было заданне прыдумаць рэкламны ролік і на працягу 1 хвіліны прарэкламіраваць той ці іншы горад. Вучні добра справіліся з заданнем, і кожнаму захацелася пабываць у адным з гарадоў.

Напрыканцы сходу класны кіраўнік Граблюк Алена Майсееўна выступіла перад бацькамі з дакладам на тэму “Сямейны клімат”. Кожны з бацькоў атрымаў для сябе карысную інфармацыю.

Сход прайшоў цікава і прадуктыўна.

 

 

Алена Майсееўна Граблюк,

                                                                                 класны кіраўнік 5 класа

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть