Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Калейдаскоп класных спраў

21.11.2016

Калейдаскоп класных спраў

19 лістапада шосты школьны дзень быў насычаны мерапрыемствамі, якія былі падрыхтаваны класнымі кіраўнікамі сумесна са сваімі вучнямі.
Пазнавальная гульня “Закон сяброўства” адбылася ў 2 класе. У час гульні дзеці пазнаеміліся з правіламі акцябрат.
Конкурс малюнкаў “Свет у дзіцячых далонях”, які прайшоў у 4 класе быў прысвечаны разнастайнасці навакольнага свету і дзіцячаму бачанню рэчаіснасці.
Конкурс малюнкаў і калажоў “За чыстае паветра” даў магчымасць пяцікласнікам звярнуць увагу на праблему забруджвання навакольнага асяроддзя.
Цікавая дыскусія “Падлетак і закон” з вучнямі 3 і 7 класаў, прававая віктарына “Маё жыццё: правы і абавязкі” у 8 класе, круглы стол “Свабода і закон” у 10 класе былі накіраваны на фарміраванне прававой культуры дзяцей і падлеткаў, законапаслухмянасці.
Будучыя выпускнікі 9 класа для рэкламы любімых прафесій падрыхтавалі калажы “Прафесія ў аб’ектыве”. Прэзентацыю калажоў дзевяцікласнікі плануюць абараніць на класным бацькоўскім сходзе.

Педагог-арганізатар Шкуратава В.М

.

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть