Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Літаратурна-музычная кампазіцыя “Застанецца ён непаўторным”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

19.12.2016

Літаратурна-музычная кампазіцыя
“Застанецца ён непаўторным”, прысвечаная
125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч… Трэцяя па велічыні зорка на небасхіле беларускай літаратуры.Чалавек трагічнага лёсу, небывалага паэтычнага таленту, які займае пачэснае месца ў нацыянальнай літаратурнай спадчыне.
Да святкавання юбілею паэта далучыліся вучні 5-10 класаў нашай школы. Была аформлена выстава твораў пад назвай “Ты не згаснеш, ясная зараначка…”
Вучні старэйшых класаў падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Застанецца ён непаўторным”. Падчас мерапрыемства гучалі песні “Слуцкія ткачыхі”, “Зорка Венера”, “Па-над белым пухам вішняў…” на словы Максіма Багдановіча. Вучні з задавальненнем спявалі разам з ансамблямі “Песняры” і “Сябры”.
Вядучыя мерапрыемства, вучаніцы 10 класа Наталля Раманюк і Алёна Кудзін, цікава распавялі пра бацькоў паэта – Марыю Апанасаўну Мякоту і Адама Ягоравіча Багдановіча, пра дзяцінства і жыццёвы лёс паэта. Былі ўзгаданы ўспаміны Змітрака Бядулі , у якога некаторы час кватараваў Максім Багдановіч.
Вучні з задавальненнем дэкламавалі вершы паэта.
Думаецца, што ўсе прысутныя зразумелі Максіма Багдановіча як паэта і грамадзяніна, які хацеў бачыць Радзіму вольнай, верыў у лепшую долю свайго народа.

Наталля Раманюк,
вучаніца 10 класа

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть