Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

“Маіх радкоў няма без Беларусі”

11.11.2017

“Маіх радкоў няма без Беларусі”

     У суботу, 11 лістапада, у нашай школе прайшоў вечар-партрэт, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Напярэдадні вечарыны была аформлена юбілейная выстава твораў Якуба Коласа. Вядучыя, вучаніцы 11 класа Раманюк Наталля і Кудзін Алёна, цікава распавялі пра шматграннасць таленту мастака сусветнага маштабу, які прайшоў вялікі і слаўны шлях ад вясковага пастушка да народнага паэта Беларусі, віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі.
    Вучні 5-9 класаў прадэкламавалі вершы паэта, прачыталі на памяць урыўкі з апавяданняў паэта.
      Напрыканцы свята ўдзельнікі вечарыны праслухалі песні на словы Якуба Коласа ў выкананні ансамбля “Песняры” і “Сябры”. Краналі душу задушэўныя мелодыі: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, “Роднаму краю” і іншыя. Вучні з задавальненнем падпявалі артыстам.

Альбіна Казлоўская, вучаніца 9 класа
ДУА“ВПК Новазелянкоўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть