Школьный музей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Школьный музей

Краязнаўчы музей “Спадчына”
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Вучэбна-педагагічны комплекс Новазелянкоўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Дырэктар установы:
Калтовіч Жанна Міхайлаўна
Дата заснавання музея 30.06.1992 г.
Агульная плошча музейнага памяшкання 15 м2
223220 Мінская вобласть
Чэрвенскі раён,
в.Новыя Зелянкі, вул.Школьная 13А
тэл.: 8(01714) 57659
Сайт:novzel@cherven.edu/by
У 1989 годзе настаўнікі і вучні ўстановы адукацыі пачалі збіраць старажытныя рэчы з усёй ваколіцы. А пасля качалкі, скоблы, пранікі, гарлачыкі і іншае, што пылілася на гарышчах вясковых хатаў, сталі экспанатамі школьнага краязнаўчага музея. Паступова вымалёўваліся асноўныя накірункі яго дзейнасці, назапашваўся матэрыял пра даўніну, запісваліся ўспаміны старажылаў вёскі, ветэранаў Вялікай Айчынай вайны. Экспанаты музея сабраны вучнямі і настаўнікамі школы з вёсак Кутузаўка, Сітнік, Грабёнка, Новыя Зелянкі, Праўда.
У 1992 годзе школьны музей атрымаў статус краязнаўчы. Асноўны фонд складаецца са 117 экспанатаў, дадатковы- з 23.
Асноўныя раздзелы экспазіцыі:
“Этнаграфічная спадчына”
Школьны краязнаўчы музей стылізаваны пад вясковую хату. Намаляваная ў натуральную велічыню печка здаецца цалком натуральнай. Старажытныя прадметы побыту размешчаны на сценах, лаўках ды падлозе. Тут размешчаны прылады працы сялян у хаце, у полі: серп, прас, качалка, ночвы, клаўрот, верацяно.
“ Дарогамі вайны”
Каштоўныя ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якім пашчасціла вярнуцца ў родныя вёскі занатаваны ў “Кнізе народнай славы”. Тут жа змешчаны і фотаздымкі. Сабраны матэрыялы і пра тых вяскоўцаў, воінаў, хто вызваляў мясцовасць ад ворагаў і пахаваны тут. Створаны вугалок, складзены з розных прадметаў трафейнага паходжання.
“Бабулін куфар”
У пахучым куфры важка ўсё ляжала,
Што сама бабуля працай рук прыдбала.
Вышываныя ручнікі, макаткі, карціны, дарожкі былі падараваны музею аднавяскоўцамі: Клімовіч В.А., Бурымскай І.В., Канановіч В.Н. і іншымі жыхарамі вёскі.
“Гэта наша з табой біяграфія”
У гэтым раздзеле сабраны матэрыял аб гісторыі школы, яе выпускніках. Працягваем працаваць над “Летапісам роднай вёскі”. Апошні не толькі прыгожа аформлены, але ў ім вельмі цікавыя звесткі пра гісторыю вёскі “Новыя Зелянкі”, запісаныя ў свой час са слоў старажылаў. Яны пакінулі ўжо гэты свет, але жывуць у згаданых запісах, а значыць – памяці аднавяскоўцаў.