Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

10.03.2014

З 10 па 15 сакавіка ў школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Аркадзя Куляшова. З густам, у нацыянальным стылі аформлена выстава кніг і твораў паэта пад назвай “Спяшайцеся з паэтам стрэцца…”

На ўзроўні прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Ёсць у паэта свій аблог цалінны…”, вядучыя якой Абрагімовіч Юлія і Качан Наталля, вучаніцы 9 класа, прайшліся жыццёвымі сцежкамі паэта, а прысутныя пашырылі свае веды аб яго творчасці. Вучні з задавальненнем прадэкламавалі вершы Аркадзя Куляшова.

Выніковым мерапрыемствам Тыдня стаў конкурс знаўцаў беларускіх народных песень. Вучні 5-11 класаў з задавальненнем спявалі народныя песні, а напрыканцы праслухалі цудоўную песню на словы Аркадзя Куляшова “Бывай” у выкананні ансамбля “Песняры”.

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть