Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Кіналекторый "Асцярожна:НАРКАМАНІЯ"

26.02.2021

Кіналекторый "Асцярожна:НАРКАМАНІЯ"

З уступным словам перад паказам дакументальнага фільма "Наркаманія" выступіла загадчык аддзела кінавідэапраката кінатэатра "Современник" Домосевіч Н.П. "Папярэджаны, значыць, узброены",_ дэвізам кіналекторыя стала гэта знаёмая многім фраза. Хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць, а наркаманія- гэта цяжкая і, падчас, невылечная хвароба. Ахвярамі наркотыкаў часцей за ўсё становяцца падлеткі і моладзь. Яшчэ раз расказаць, паказаць фота і відэаматэрыялы з рэальнага жыцця, каб не дапусціць новых ахвяр сярод дзяцей і моладзі, вось мэта стваральнікаў фільма. "Будзьце пільнымі, не патурайце сваім жаданням і  адмоўным эмоцыям. Наркотыкі -гэта не вырашэнне праблем, а іх стварэнне,"_ такія словы прагучалі ў канцы фільма. Цяпер за кожным з нас выбар.

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть