Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Экскурсія “Я родам з дзяцінства, а можа з вайны”

07.05.2014

Экскурсія “Я родам з дзяцінства, а можа з вайны”, прысвечаная Дню Перамогі і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.                          

        Дзеці на вайне…  Мабыць гэта самая жудасная, самая горкая яе старонка.         Дзеці і вайна… два словы, якія ні ў якім выпадку не павінны стаяць побач. Дзеці вайны, маленькія героі і сведкі жахлівых падзей – гэта яскравы прыклад мужнасці, смеласці, гераізму для сёняшняга падрастаючага пакалення.

         Што памятаюць дзеці вайны? Мабыць усё! Дзеці вайны могуць расказваць, як паміралі ад голаду і страху, як сумавалі, калі наступіла 1 верасня ( таму што хацелася вучыцца), як збіралі і елі прамерзлую бульбу, як убачылі пасля вайны першы батон, не ведалі, можна яго есці,ці не, бо за чатыры гады забылі што такое белы хлеб.

       Вось такімі словамі пачала экскурсію “Я родам з дзяцінства, а можа з вайны” навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Станіслава Чаславаўна Баркоўская, якая завітала да  нас у школу 7 мая 2014 года на- пярэдадні святкавання Дня Перамогі і 70- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

     У час мерапрыемства гучалі  ўспаміны жыхароў весак Рудня, Майзарова, г.Чэрвеня, дзяцінства якіх прайшло ў ваенныя гады.

    Неабходна адзначыць, што мерапрыемства кранула сэрца кожнага прысутнага, у чарговы раз нагадала аб жудасных злачынствах фашыстаў на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна ў перыяд акупацыі і вызвалення і напомніла аб тым, што фашызм не павінен паўтарыцца.

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть