Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Уводзіны ў школьнае жыццё

05.09.2014

Курс “Уводзіны ў школьнае жыццё” для першакласнікаў стварае ўмовы для прыстасавання дзіцяці да школьнага жыцця.

Калесніковіч Вольга Паўлаўна, настаўнік 1 класа нашай школы, на працягу верасня праводзіць са сваімі выхаванцамі інтэграваны  курс “Уводзіны ў школьнае жыццё”. Мэта курса – стварэнне ўмоў для  прыстасавання дзіцяці да новых умоў школьнага жыцця, яго нормаў і патрабаванняў, да вучэбнай дзейнасці як новага віду дзейнасці і новых нагрузак. Дзіця паступова прывыкае да сваёй новай сацыяльнай ролі – ролі вучня. У дадзены перыяд навучання ажыццяўляецца паступовае ўключэнне школьніка ў адукацыйны працэс.

Урокі, пабудаваныя з выкарыстаннем гульнявых метадаў навучання, настаўнік Калесніковіч В.П. чаргуе з урокамі, заснаванымі на вучэбна – пазнавальнай матывацыі. Дзіця, аднойчы адчуўшы на ўроку радасць “першаадкрывальніка”, будзе і далей праяўляць пазнавальную актыўнасць пры выкананні вучэбных заданняў.

Метады і прыёмы навучання,якія выкарыстоўваюцца ў курсе “Уводзіны ў школьнае жыццё”, садейнічаюць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці, самастойнасці вучняў, падтрымліваюць іх адвольную ўвагу.

Першыя крокі першакласнікаў у нашай школе – гэта знаёмства з дырэктарам, намеснікам дырэктара,настаўнікамі і работнікамі школы, са школьнымі класамі, бібліятэкай, школьным краязнаўчым музеем, школьнай сталовай, спартыўнай залай, пакаёвым садам, якое арганізавала іх класны кіраўнік Калесніковіч В.П. Спадзяемся, што перыяд адаптацыі да школьнага жыцця нашых першакласнікоў пройдзе паспяхова і хутка.

                     

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть