Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Школьны краязнаўчы музей

22.09.2014

Школьны краязнаўчы музей – сродак выхавання грамадзяніна, патрыета сваей Радзімы, вывучэння спадчыны свайго народа

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток,

Каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны,

Дым над хатай, снапамі прыціснуты ток.

Матчын спеў і гароды, прыпахлыя дымам.

   Запрашаем вас у вандроўку па старонках сівой даўніны ў школьны краязнаўчы музей.

Есць чары ў забытым, старадаўнім;

Прыемна нам стагоддзяў пыл страхнуць

І жыць мінулым – гэткім мудрым, слаўным,-

Мы любім час далёкі ўспамянуць.

   Цудоўную, багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, як жылі дзяды і прадзеды, як і чым частавалі гасцей, якіх прытрымліваліся звычаяў і традыцый.

   У 1989 годзе настаўнікі і вучні школы пачалі збіраць старажытныя рэчы з усей ваколіцы.А пасля качалкі, скоблы, пранікі,гарлачыкі і іншае, што пылілася на гарышчах вясковых хатаў, сталі экспанатамі школьнага краязнаўчага музея. Паступова вымалёўваліся асноўныя накірункі яго дзейнасці, назапашваўся матэрыял пра даўніну, запісваліся ўспаміны старажылаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

   1992 годзе школьны музуй атрымаў статус краязнаўчы.

   Школьны краязнаўчы музей стылізаваны пад вясковую хату. Намаляваная ў натуральную велічыню печка здаецца цалком натуральнай.Старажытныя  прадметы побыту размешчаны на сценах, лаўках ды падлозе. Іх з задавальненнем разглядаюць дзеці. Можна і пакратаць, узяць у рукі – таму асабліва любяць наведаць гэты куток вучні пачатковых класаў.

   Агульная плошча музейнага памяшкання 16м2.

   Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

-“Этнаграфічная спадчына”

-“Шляхамі вайны”

-“Народныя ўмельцы”

- “Летапіс школы”

   Каштоўныя ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якім пашчасціла вярнуцца ў родныя вескі занатаваны ў “Кнізе народнай Славы”. Тут сабраны і матэрыялы пра тых вяскоўцаў, воінаў, хто вызваляў мясцовасць ад ворагаў і пахаваны тут. Рабяты прадаўжаюць даследваць месцы баёў і захаванняў воінаў на тэрыторыі Руднянскага сельсавета ў межах праекта “Дарогамі памяці”.

   Мы таксама працягваем работаць над “Летапісам роднай вескі”. Апошні не толькі прыгожа аформлены, але ў ім вельмі цікавыя звесткі пра гісторыю вескі “Новыя Зелянкі”, запісаныя ў свой час са слоў старажылаў. Яны пакінулі ўжо гэты свет,але жывуць у згаданых запісах, а значыць -  у памяці аднавяскоўцаў.

   А давайце з вамі заглянем у бабулін куфар і адкрыем яго таямніцы.

У пахучым куфры важка ўсё ляжала,

Што сама бабуля працай рук прыдбала.

Розна вышытыя ручнікі, узорныя настольніцы.

Мужчынская кашуля і жаночая спадніца з сукна.

Паясы і тканыя дываны. Вышываныя макаткі і дарожкі.

   На базе музея працуе гурток “Музеязнаўства”, які наведваюць вучні розных узростаў (6-10кл.). Удзельнікі гуртка  пішуць даследчыя і творчыя работы, вядуць пошукавую работу, вывучаюць гісторыю свайго рода.                     

   Паходы, экскурсіі па родным краі, гутаркі з удзельнікамі і сведкамі даследуемых падзей, а затым праца з сабраным матэрыялам у музеі – усё гэта дае больш канкрэтныя і вобразныя ўяўленні па гісторыі, культуры і прыродзе свайго краю, дазваляе зразумець, як гісторыя малой радзімы звязана з гісторыяй краіны.

   Да новых сустрэч!

 

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть