Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Свята "Дзень настаўніка"

03.10.2014

Паважаныя настаўнікі! Віншуем Вас са святам. Жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Вашы дзеці!

2 кастрычніка 2014 года ў нашай школе была прадстаўлена канцэртная праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Яе падрыхтавалі вучні сумесна з педагогам – арганізатарам Шкуратавай В.М. і класнымі кіраўнікамі 1- 10 класаў.

У якасці вядучых мерапрыемства дэбютавалі ўдзельнікі гуртка “Школа юнага вядучага” Макарава Яўгенія, Абрагімовіч Юлія, Луферчык Яна, Зыль Аліна,Вяргейчык Арсеній і Смык Яўгенія.

Для віншаванняў вучнямі былі падрыхтаваны розныя канцэртныя нумары: вершаваныя інсцэніроўкі ад першакласнікаў і пяцікласнікаў, гумарыстычная падборка ўрыўкаў са школьных сачыненняў і інтэрв’ю з дырэктарам школы Салаевым К.С. ад вучняў 9 класа, песні ў выкананні вучняў  6,7 і 10 класа, вершы ад вучняў 3 класа.. Асабліва спадабаўся нумар 8 класа- інсцэніроўка “Атэла на сучасны лад”. А другакласнікі падрыхтавалі для педагогаў  паштоўкі – выцінанкі з цёплымі словамі віншавання.

Удзячнасцю і любоўю свяціліся твары нашых настаўнікаў.

Атмасфера свята паказала, што настаўнікі і вучні нашай школы – гэта адна дружная сям’я.

 

 

 

 

 

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть