Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

“Нацыянальная кухня” у 8 класе

19.11.2014

“Potluckparty” так называюць у Вялікабрытаніі вечарыну, на якую госці прыходзяць са сваімі любімымі стравамі. Такую вечарыну вырашылі правесці вучні 8 класа на ўроку англійскай мовы, тэмай якога была “Брытанская вечарына””. Кожны вучань падрыхтаваў страву, прынёс яе ў клас, прадставіў яе, пазнаёміў з рэцэптам прыгатавання яе на англійскай мове, пачаставаў сваіх аднакласнікаў.

Гэты ўрок даў магчымасць вучням прадэманстраваць свае ўменні выказвацца на англійскай мове, настаўніку выявіць накірункі работы па выпраўленню дапушчаных памылак у пабудаванні вуснага паведамлення .

Гэты урок быў арганізаваны з прымяненнем элементаў праектнага метада: вучні рыхтавалі  праекты “Мая любімая страва”, абарону якіх і было вырашана правесці ў выглядзе вечарыны  “Potluckparty”. Урок прайшоў цікава, змястоўна  і пазнавальна. 

                              

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть