Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Гурток “Мяккая цацка” у сельскім доме культуры

25.11.2014

Аб людзях, якія любяць прыгажосць і ствараюць яе сваімі рукамі

Мяне завуць Луферчык Яна. Я - вучаніца 9 класа Новазелянкоўскага дзіцячага сада- сярэдняй школы. На гэтым тыдні ў мяне было творчае заданне – паспрабаваць сябе ў ролі журналіста і напісаць невялікі артыкул для стужкі навін на школьны сайт. “Аб чым жа напісаць?”- падумала я. І вырашыла, што гэта будзе пра штосьці прыгожае.

У нашай вёсцы ў сельскім доме культуры існуе гурток “Мяккая цацка”. Мясцовыя дзяўчынкі і хлопчыкі з радасцю наведваюць яго пасля школьных заняткаў.  Цацкі шыюць са старых паліто, кавалачкаў футра, выкарыстоўваюць рознакаляровыя стужкі, абрэзкі тканіны рознай фактуры. Атрымліваецца сапраўдны цуд: ружовае парася, вясёлая карова, мышаня ў спартыўных красоўках, фантастычныя істоты з лупатымі вачыма… Работы  гурткоўцаў на розных выставах і фестывалях адзначаюцца дыпломамі. Але гэтага  ўсяго не было б без таленавітага кіраўніка гуртка Канапака Людмілы Сяргееўны.

Па словах Людмілы Сяргееўны гурток працуе ўжо больш за 15 гадоў. “Мая дачка яшчэ сюды хадзіла, калі была маленькая”, - кажа яна.  І сапраўды, тыя, хто зараз вучацца ў ВНУ і іншых навучальных установах часам прыходзяць у сельскі дом культуры, каб паглядзець, што змянілася і ўспомніць тыя часы, калі яны таксама шылі цацкі і стваралі казку сваімі рукамі.

Мы жадаем поспехаў тым, хто толькі пачаў шыць цацкі і запрашаем тых, хто яшчэ не быў на гэтым гуртку, а таксама кіраўніку гуртка, чалавеку з бясконцай фантазіяй і бездакорным мастацкім густам, Людміле Сяргееўне Канапака. Гурток “Мяккая цацка” працуе па аўторках, серадах і пятніцах з 15.00 да 17.00. І няхай прыгажосць будзе з намі!

                                                                                         Член вучнёўскага камітэта школы

Луферчык Яна

        

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть