Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Экскурсія ў “Дудуткі”

10.01.2015

Экскурсіі па родным мясцінам – адна з эфектыўных форм работы па выхаванню патрыятычных пачуццяў навучэнцаў

9 студзеня 2015 года навучэнцы нашай школы пабывалі на экскурсіі ў музейным комплексе “Дудуткі”. “Дудуткі” – гэта адзін з самых папулярных музеяў Беларусі. Ужо амаль 17 гадоў нашы турысты і госці з усяго свету з цікавасцю едуць сюды, каб пазнаёміцца з культурай беларусаў. У “Дудутках” мы не толькі карысна правялі час, з галавой акунуліся ў гісторыю, але і выдатна адпачылі. Тут мы сустрэлі мінулае і сучаснае, старадаўнія тэхналогіі ў дзеянні, чароўную прыроду, дзіўны жывёльны свет.

У час экскурсіі былі наведаны рамесныя майстэрні (кузня, ганчарная майстэрня, майстэрні саломапляцення, ткацтва, лозапляцення, дрэваапрацоўкі, пякарня), а таксама гараж рэтра- аўтамабіляў. А яшчэ наведалі заасад, дзе жывуць коні, поні, казулі, дзікія кабаны. Нам было прапанавана пакатацца на кані ў павозцы, што мы з задавальненнем і зрабілі.

Адным з цікавейшых момантаў экскурсіі было наведванне млына, пабудаванага яшчэ ў 1905 годзе. Немагчыма перадаць усе ўражанні ад таго, што мы ўбачылі! Экскурсія ўсім спадабалася, а наш вучань 7 класа Каражан Захар нават выказаў жаданне пасля школы прыйсці працаваць ў “Дудуткі”.

Вучаніца 10 класа Абрагімовіч Юлія

                   

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть