Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Вечар сустрэчы з выпускнікамі збірае сяброў

09.02.2015

1 верасня 2014 года дзяржаўнай установе адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Новазелянкоўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” споўнілася 95 гадоў. Дзевяць з паловай дзесяцігоддзяў назад вясёлы школьны званок даў старт пачатку гісторыі сучаснай ДУА “ВПК Новазелянкоўскі дзіцячы сад –сярэдняя школа”. А пачыналася так…       

Школа заснавана ў верасні 1919 года. Спачатку школа была пачатковай, размяшчалася ў былым панскім будынку, з 1949 па 1957 год з’яўлялася сямігадовай. Сучасны будынак школы існуе з 2000 года . Першы выпуск вучняў Новазелянкоўскай сярэдняй школы адбыўся ў 1968 годзе.

З 2001 года школа рэарганізавана ў сярэднюю школу-сад, а з 2005 года- у вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа.

Як добра, што ёсць традыцыя – першая субота лютага збірае выпукнікоў розных гадоў на сустрэчу з дзяцінствам і юнацтвам. Сустракаюцца тыя, хто некалькі гадоў назад развітаўся са школай, і тыя, хто стаіць на парозе новага самастойнага жыцця.

 Юбілейная сустрэча адбылася  ў нашай школе 7 лютага 2015 года. Усе вучні школы рыхтаваліся да вечара, кожны клас хацеў зрабіць цікавы падарунак выпускнікам, выпускнікам-юбілярам, якія скончылі школу 45,40, 35,30,25 і г.д гадоў назад.

З якой цеплынёй і павагай выпускнікі ўспаміналі настаўнікаў, якія працавалі ў школе, расказвалі цікавыя гісторыі з школьнага жыцця, давалі нам добрыя парады.

Шмат падзей адбылося са дня заснавання школы. Засталіся ў памяці людзі, якія стваралі яе гісторыю сваёй адданай працай. Менавіта яны аддавалі ўсе  сілы, розум, энергію і любоў сваёй роднай школе. Мы з гонарам называем іх імёны: Жданок Васілій Рыгоравіч, Мазоўка Вячаслаў Міхайлавіч, Філіпкоў Яўген Якаўлевіч. У цяперашні час ля штурвала школьнага карабля – дырэктар Салаеў Кувандзік Саітавіч.

А колькі вопытных і працалюбівых педагогаў працавала і працуе зараз у школе! Гэта Зыль Галіна Пятроўна, Райчонак Ліма Фёдараўна, Шкуратава Вера Міхайлаўна, Калесніковіч Вольга Паўлаўна, Калтовіч Жанна Міхайлаўна, Холад Уладзімір Васільевіч…

З цёплымі словамі падзякі мы звяртаемся да дырэктара гаспадаркі Лаўрыка Уладзіміра Уладзіміравіча, які з паразуменнем адносіцца  да праблем і пытанняў выхавання і навучання дзяцей. І падцверджанне гэтаму – падарунак на юбілей школы ад СВФ “Новыя Зелянкі”- сучасны ноутбук. Педкалектыў,вучні школы і іх бацькі  вельмі ўдзячны дырэктару  СВФ “Новыя Зелянкі” Лаўрыку У.У. за падарунак.  Мы спадзяёмся, што  цесныя сувязі паміж школай і гаспадаркай  не аслабнуць з цягам часу.

Педагог – арганізатар

ДУА “ВПК Новазелянкоўскі дзіцячы сад

– сярэдняя школа”

Шкуратава Вера Міхайлаўна

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть