Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Бацькоўскі сход у 9 класе “Свет прафесій і маё месца ў ім”.

13.02.2015

12 лютага 2015 года ў 9  класе Новазелянкоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы адбыўся бацькоўскі сход “Свет прафесій і маё месца ў ім”. На сходзе прысутнічалі як нашы  бацькі, так і мы, дзевяцікласнікі. Сход быў прысвечаны праблеме  выбару  прафесіі.

     12 лютага 2015 года ў 9  класе Новазелянкоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы адбыўся бацькоўскі сход “Свет прафесій і маё месца ў ім”. На сходзе прысутнічалі як нашы  бацькі, так і мы, дзевяцікласнікі. Сход быў прысвечаны праблеме  выбару  прафесіі. Наш класны кіраўнік Цімашкевіч Эдуард Валер’евіч падрыхтаваў вельмі цікавую інфармацыю аб тым, як правільна   выбраць  будучую прафесію, якую дапамогу ў гэтым выбары могуць аказаць бацькі старшакласнікаў. Па – першае, дзеці павінны пры выбары прафесіі ўлічваць свае рысы характару, тэмперамент, інтарэсы і схільнасці, а таксама магчымасці (прынцып “Хачу”, “Магу”, “Патрэбна”); па- другое, ведаць, якія прафесіі запатрабаваны на рынку працы ў Рэспубліцы Беларусь; па –трэцяе, клапаціцца аб сваім здароўі, як адным з важных фактараў для будучай паспяховай працоўнай кар’еры. Затым вучні нашага класа Смык Данута, Вараб’ёва Дар’я, Нарбутовіч Аляксандр, Луферчык Яна падзяліліся сваімі планамі на будучае. Так, напрыклад, Смык Данута марыць стаць урачом і дапамагаць людзям. Даша Вараб’ёва хацела б стаць бухгалтарам, так як яна любіць дакладнасць і яна церпялівая і настойлівая. А Саша Нарбутовіч выбраў прафесію шафёра. Асабліва яго вабіць у гэтай прафесіі магчымасць пабачыць розных людзей і розныя краіны. А я вырашыла працаваць у міліцыі экспертам – крыміналістам. Мы спадзяёмся, што ў нас будзе яшчэ  магчымаць для такой цікавай і патрэбнай сустрэчы, бо нашы бацькі прапанавалі запрасіць да нас на сустрэчу студэнтаў ВУЗАў, былых нашых выпускнікоў, каб яны расказалі са свайго вопыту, што неабходна рабіць, каб стаць студэнтам той навучальнай установы, дзе рыхтуюць да той прафесіі, аб якой ты марыш. Таксама  прапанавалі запрасіць тых нашых аднасяльчан, прадстаўнікоў запатрабаваных прафесій, якія б  расказалі дзецям аб сваіх прафесіях шмат цікавага і патрэбнага.

Вучаніца 9 класа Луферчык Яна

       

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть