Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Cустрэча з выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

30.09.2015

Сёння да нас ў школу завіталі выкладчыкі з Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Гэта высокаадукаваныя людзі, прадстаўнікі вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь: дэкан лесагаспадарчага факультэта Лой Уладзімір Мікалаевіч, намеснік дэкана Краскоўскі Станіслаў Уладзіміравіч і загадчык кафедры лесагаспадарчага факультэта Мохаў У.К.

Яны цікава расказалі пра ўніверсітэт, пра прафесіі, якія можна атрымаць на базе ўніверсітэта. Сярод папулярных сярод абітурыентаў  вылучаюцца лесагаспадарчы факультэт, факультэт тэхналогіі арганічных рэчываў і інжынерна – эканамічны факультэт. Студэнты займаюцца ў сучасных вучэбных корпусах.

Пасля  вучэбных заняткаў іх чакаюць залы, дзе можна займацца спартыўнымі гульнямі, барацьбой, аэробікай. БГТУ мае два стадыёны, лыжную базу, спартыўны клуб.

Калі ж надышоў час запоўніць прапанаваныя выкладчыкамі БГТУ  анкеты, я задала пытанне  дэкану факультэта пра спецыяльнасць “Садова – паркавае будаўніцтва”, на якое атрымала цікавы адказ. Пакуль я не магу дакладна адказаць, куды буду паступаць. У мяне ёсць некалькі варыянтаў. Але сустрэча з выкладчыкамі БГТУ і тая інфармацыя, якую яны нам паведамілі,  дапаможа мне і маім аднакласнікам зрабіць правільны выбар прафесіі і ажыццявіць сваю мару. Хочацца падзякаваць выкладчыкаў БГТУ за такую цікавую  і патрэбную сустрэчу.

Вучаніца 11 класа Няборская Марыя

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть