Архив новостей - НОВОЗЕЛЕНКОВСКИЙ ДЕТСКИЙ САД-СРЕДНЯЯ ШКОЛА

Архив новостей

Свята Дзень настаўніка

01.10.2015

Свята, якое рыхтуецца ў нас у школе да Дня настаўніка, даўно стала трыдыцыйным.

Свята Дзень настаўніка

Свята, якое рыхтуецца ў нас у школе да Дня настаўніка, даўно стала трыдыцыйным. У гэтым навучальным  годзе вучні 9 класа Ярашэнка Аліна і Раманюк Наталля былі адказныя за выпуск сценгазеты. Газета, аформленая з мастацкім густам яркімі фарбамі, аплікацыяй  выйшла напярэдадні свята і ўтрымлівала шчырыя пажаданні і віншаванні настаўнікам.

Адкрыў святочнае мерапрыемства дырэктар школы Салаеў К.С, які пажадаў педагогам моцнага здароўя, шчасця, добрых вучняў і прафесійнага росту.

Хачу падзяліцца  сваімі ўражаннямі пра самыя яркія нумары святочнага канцэрта, які быў падрыхтаваны сіламі вучняў і настаўнікаў. На мой погляд, вылучыліся вучань 9 класа Копаць Юрый з песняй “Ружовы вечар”, вакальная група выхаванцаў дзіцячага сада Гамеза Віталія, Ткачэнка Таццяны і Касцяневіча Уладзіка і  дзяўчынак 4 класа Чубянок Юліі і Бандаровіч Вікторыі. Непаўторнымі былі  вучні 1 і 3 класаў, якія парадавалі ўсіх прысутных вясёлымі прыпеўкамі на тэму школьнага жыцця ў стылі “рэп”.  Не засталіся ў баку і нашы педагогі: настаўнікі Зыль Г.П. і Шкуратава В.М. праспявалі жартоўную песню “Сон педагога”, якая выклікала ў зале бурныя апладысменты. А завяршылі выступленне вучні 11 класа і іх класны кіраўнік Граблюк А.М. песняй “Учителя, для нас вы – свет в оконце”.

Мне спадабалася атмасфера свята, напоўненая цеплынёй і ўсмешкамі педагогаў, вучняў. Спадзяюся, што і нашым настаўнікам спадабалася. 

Вучаніца 11 класа Няборская Марыя

   

   

Фотоматериалы

16.09.2021

Бацькоўскі сход " Роля сям'і у прафілактыцы правапарушэнняў"

подробнее... / свернуть